Home

Advertisement

Customize
linijazvuka
Беларус Аляксандар Растопчын, які лічыцца адным з найлепшых блюзавых гітарыстаў Нью-Ёрку, выступіць ў Менску на фэстывалі Bela Music 23 траўня. Апошняя студыйная праца Растопчына «Роднае» цалкам прысвечана музычнай спадчыне Беларусі.
Аляксандар Растопчын гітарыст двух славутых айчынных калектываў — «Песьняроў» і «Сузор’я» - зьехаў у Амэрыку ў 1993 годзе. З таго часу быў на Радзіме толькі двойчы — у 1996 і 2007 гадах ён зь вялікім посьпехам даў канцэрты ў Менску. У Амэрыцы ён актыўна выступае на найлепшых пляцоўках і лічыцца зоркаю тамтэйшых блюзавых клюбаў. На Радзіму музыка не забываецца і ў мінулым годзе выдаў інструментальны альбом «Роднае» з арыгінальнымі апрацоўкамі беларускай музычнай клясыкі (афіцыйная старонка праекту www.rodnaje.com), што вельмі прыязна быў сустрэты крытыкамі.
З Амэрыкі Растоп прыехаў не адзін, а зь яшчэ адным славутым музыкам — басістам Аляксеем Казлоўскім, нязьменным бас-гітарыстам гурта «Сузор’е». У Беларусі да іх далучыўся бубнач Кірыла Шывандо. Такім чынам на вачах у гледачоў фэсту Bela Music паўстане новы музычны праект — Rastop Power Trio.
Акром Rastop Power Trio ў фэстывалі 23 траўня возьмуць удзел найлепшыя рок-каманды Беларусі — «Крама», Neuro Dubel, J:Mopc, «Палац», «Без Билета», «Детидетей», Garadzkija.
 
 
linijazvuka
07 May 2009 @ 12:28 am
23 мая, адкрытая пляцоўка аэраклубу "Баравая"
рок-фэст "Bela Music 2009" з удзелам лепшых рок-гуртоў краіны:
Neuro Dubel, Палац, Крама,
J:морс, Без Билета, Детидетей,
Garadzkija, Rastop Power Trio




Пачатак - 16:30.
Спэцмаршрут: ст. м. "Усход" — "Баравая"

Квіткі: 20 000 руб.
Даведкі/ бронь: (017) 2801510
ICQ 444312033

Набыць квіткі праз вэб-сайт www.soundline.by
 
 
 
 
 

Advertisement

Customize